У чэрвені 2022 года ў Беларусі была ўзбуджаная першая справа па крымінальным артыкуле 193.1, які быў адноўлены ў студзені 2022 года. Справа супраць кіраўніцы грамадскага аб’яднання «Гарадзенскі дзіцячы хоспіс» Вольгі Вялічка распачатая пасля праверкі сайта і фінансавых аперацый арганізацыі.
Хоспіс быў ліквідаваны рашэннем Гродзенскага абласнога суда 20 жніўня 2021 года.
Падставай для крымінальнага пераследу Вольгі Вялічка стала праверка сайта АГС, а таксама яе фінансавых аперацый, якія адбыліся пасля рашэння суда аб прымусовай ліквідацыі. Паводле пракуратуры Горадні, падставай для крымінальнага пераследу стала працягванне фінансавых аперацый «Гарадзенскім дзіцячым хоспісам» пасля яго прымусовай ліквідацыі. Сцвярджаецца, што арганізацыя правяла 50 фінансавых аперацый на суму 160 000 беларускіх рублёў (каля 50 000 еўра).
Пракуратура прыйшла да высновы, што ліквідаваная АГС не выканала рашэнне суду аб ліквідацыі. Па выніках праверкі ў дачыненні да дырэктара АГС была ўзбуджаная крымінальная справа па факце арганізацыі дзейнасці грамадскага аб'яднання, у дачыненні да якога ўступіла ў законную сілу рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб яго ліквідацыі, па артыкуле 193.1.
Раней, калі гэты артыкул існаваў у крымінальным заканадаўстве з 2006 па 2019 гады, па ім было асуджана не менш за 18 чалавек.
Нават калі ўлічваць гэту ранейшую практыку, справа з Гарадзенскім дзіцячым хоспісам – гэта першы выпадак прымянення артыкула 193.1 супраць арганізацыі, якая раней мела рэгістрацыю і была прымусова пазбаўленая зарэгістраванага статусу шляхам недобраахвотнай ліквідацыі па рашэнні суда.
У 2021 і 2022 гадах у Беларусі праходзіць выязная кампанія па ліквідацыі АГС. Агульная колькасць арганізацый, што знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, сягае тысячу НКА.